Усе свядомыя беларусы (наш народ падзяляецца на як мінімум две часткі: тыя, хто святкуе свята незалежнасці 3 ліпеня, дзень вызвалення Мінска да немцаў, і тых, для каго сапраўднае свята незалежнасці ёсць 25 сакавіка!). З чым звязана гэтая дата і што гэта за свята?
25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якая і абвясціла незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (ва Ўкраіне была Украінская Народная Рэспубліка). Немцы адказалі на Акт 25 сакавіка разгонам Рады БНР і Народнага Сакратарыяту, а пасля і іх забаронай. Аднак органы ўлады працягвалі дзейнічаць у Беларусі, а пасля на эміграцыі. Важна адзначыць, што Урад БНР не перапыняў сваго існавання, Рада БНР увесь гэты час дзейнічае ў замежжы. На сённяшні дзень на чале Рады стаіць Івонка Сурвіла, якая пражывае ў Канадзе, але падтрымлівае цесныя сувязі з Беларуссю.
Першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят) быў створаны Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езду 20 лютага 1918 года ў Менску, які пасля ўцёкаў бальшавікоў узялі пад кантроль беларускія паўстанцы. Спачатку ва ўрад на чале з Язэпам Варонкам уваходзілі 7 чалавек, але пасля іх колькасць была даведзеная да 15-ці. Акрамя таго, у Рады БНР была свае вайсковыя сілы, выдаваліся пашпарты і нават было прынята некалькі законаў, у тым ліку закон аб мовах і аб грамадзянстве. Былі зацверджаны дзяржаўныя сімвалы: Герб «Пагоня» (якая адрозніваецца да сучаснага герба Літвы), а таксама бела-чырвана-белы сцяг (які зараз з'яўляецца сымбалям незалежнасці Беларускай дзяржавы).
На жаль, у вельмі складаных міжнародных умовах, шансы на далейшае развіццё ў БНР былі вельмі малыя, з аднаго боку Бальшавіцкая Расія, з іншага – Германія і Польшча. Урад БНР спрабаваў знайсці падтрымку сярод кіраўніцтва еўрапейскіх краінаў, але, на жаль, уся падтрымка скончыла аднымі абяцаннямі. Дарэчы, Урад БНР і Урад УКР наладзілі дыпламатычныя стасункі, але гісторыя склалася так, што і наша і ваша краіны апынуліся пад бальшавіцкай уладай, што і вызначыла іх развіццё і лёс нашых народаў напрацягу 70 год. Беларусь дагэтуль не можа пазбавіцца цяжара савецкай спадчыны, і невядома колькі нам патрэбна для гэтага часу…
Тут спасылкі, дзе можна даведацца пра беларускае свята незалежнасці, а таксама пра БНР больш:
https://jivebelarus.net/history/new-history/bnr.html
https://www.euroradio.fm/by/797/reports/30125/
Афіцыйныя ўлады не прызнаюць гэтае свята, але пэўная частка беларусаў усё ж такі збіраецца, каб разам адсвяткаваць Дзень Волі. Сёння ў Мінску збор на вулічную акцыю, прысвечаную Дню Волі, якую арганізуе Партыя БНФ, адбудзецца ў 18 гадзінаў каля Акадэміі навук. На жаль, афіцыйныя ўлады перанялі савецкую мадэль бачання гісторыі, якая вельмі негатыўна ставілася да ўсіх несавецкіх і незалежніцкіх традыцый!
Я віншую ўсіх беларусаў Са Святам Дня Волі і жадаю, каб як мага хутчэй у Беларусь прыйшла сапраўдная ВЯСНА!)