35 беларускіх чыноўнікаў

20:37, 13 жовтня 2008

«Belarusian president Alexander Lukashenka will be allowed to travel to the EU» – it is a top news of all European, Belarusian and Russian news agencies today. Although the parliamentary elections in Belarus were recognized by OSCE as undemocratic, the European politicians decided to give an other opportunity for the Belarusian President Alexander Lukashenka. The main idea of such step is an attempt to encourage democratic reforms in Belarus. Hopefully, this desicion is right, and very soon we will be witnesses of some progress in democratization and liberalization of the Belarusian society.

Падчас паседжання міністаў замежных спраў краінаў Еўрапейскага Звязу было разгледжана ў тым ліку і беларускае пытанне. Еўрапейскія міністры прыйшлі да высновы, што неабходна зрабіць крок на шляху да дэмакратызацыі беларускага грамадства, а менавіта, дазволіць беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка, які лічыцца апошнім дыктатарам Еўропы, і некаторым іншым чыноўнікам вышэйшага рангу безперашкодна падарожнічаць ў краіны Еўразвязу. Забарона падарожнічаць знята з 35 чыноўнікаў і толькі на тэмін да шасці месяцаў. Магчыма, такім чынам, еўрапейскія палітыкі хацелі падстрахавацца на выпадак, калі змяньшэнне санкцый не паўплывае на змену палітычнага курса беларускага кіраўніцтва краіны. Аднак, адмена забароны падарожнічаць у краіны ЕЗ не датычыцца некаторых палітыкў і чыноўнікаў, якія падазраюцца адказнымі за знікненне палітычных апанентаў беларускага прэзідэнта, а таксама старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Нягледзячы на тое, што парламенцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся 28 верасня, былі прызнаныя АБСЕ неадпавядаючымі еўрапейскім стандартам дэмакратычных выбараў, палітыкі Еўразвязу былі пастаўлены перад дылемай. А менавіта, ці працягваць далейшую палітыку ізаляцыі Беларусі, ці часткова адмяніць санкцыі і распачаць больш шырокі дыялог з афіцыйнымі уладамі Беларусі. Еўрапейскія палітыкі ўзялі пад увагу той факт, што напярэдадні выбараў у вышэйшы заканадаўчы ворган краіны былі вызвалены палітычныя вязні, такія як Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Такі крок з боку палітычных ўладаў Бларусі не мог застацца незаўважным для Еўрапейскага Звязу. 

Як паказала практыка, палітыка ізаляцыі і санкцыі не прынеслі асаблівых вынікаў і не спрыялі лібералізацыі і дэмакратызацыі Беларусі. Краіна з кожным годам станавілася усё больш закрытай для свету і адпаведна рэпрэсіі ў беларускім грамадстве павялічваліся. Акрамя таго, Беларусь становіцца ўсё больш і больш залежная ад свайго ўсходняга суседа - Расіі. Нягледзячы на тое, што кошты на паліва, якое імпартуецца з Расіі, павялічваюцца і ўжо неўзабаве дасягнуць сусветных, беларуская эканоміка перайшла на іншыя крыніцы залежнасці ад Расіі, а менавіта крэдыты. Акрамя таго, расейскі бізнес усё актыўнее дзейнічае на беларускім рынку. Дастаткова агрэсіўная палітыка расейскіх кампаній па захопу новых рынкаў не з'яўляецца выключэннем толькі ў Беларусі, з такой праблемай сутыкаюцца шматлікія краіны Еўразвязу. Эканамічная залежнасць Беларусі ад Расіі вядзе да палітычнай залежнасці, што можа трагічна скончыцца для беларускай дзяржаўнасці.

Фактычна, забарона падарожнічаць у краіны Еўразвязу праіснавала паўтары гады, бо была ўведзена пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі у 2006 годзе, якія таксама былі прызнаныя недэмакратычнымі. У той складаны і гарачы час рэпрэсіі ў беларускім грамадстве дасягнулі свайго піку, шматлікія вязніцы былі проста перапоўненыя апазіцыйнымі актывістамі і проста падазронымі для беларускай улады асобамі. Рэакцыя з боку краінаў ЕЗ была дастаткова рэзкая, нават вялася размова пра ўвядзенне эканамічных санкцый. Аднак, такога роду санкцыі могуць быць вельмі небяспечнымі для простага насельніцтва краіны, якія сталі б ахвярамі не толькі рэжыму, але і палітыкі ЕЗ. Таму было прынята рашэнне, каб скласьці спіс беларускіх палітыкаў і чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд у краіны ЕЗ, а таксама былі замарожаны банкаўскія рахункі некаторых палітыкаў у Еўрапейскіх банках. Дарэчы, санкцыі, што датычацца банкаўскіх рахункаў, яшчэ застаюцца ў сіле.

Еўрапейскія падітыкі, а таксама прыхільнікі дэмакратычнага шляху развіцця Беларусі спадзяюцца, што рашэнне паслабіць санкцыі будуць спрыяць пашырэнню дыялога паміж беларускім кіраўніцтвам краіны і дэмакрытычнай еўрапейскай супольнасцю. Дагэтуль мелі месца толькі сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з чыноўнікамі і палітыкамі ЕЗ вышэйшага рангу, таму зараз вельмі важна пашырыць каналы ўплыву Еўрапейскай палітыкі на беларускую. Сёння адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з Бенітай Фэрэра-Вальднер, камісарам па пытаннях знешняй палітыкі ЕЗ. Такая сустрэча на высокім узроўні адбылася фактычна першы раз за апошнія чатыры гады.

Падзеі бліжэйшай будучыні пакажуць, ці было рашэнне міністраў замежных спраў краінаў Еўразвязу правільным і ці дасягнулі Еўрапейскія палітыкі сваёй мэты.