Belarus - Quo Vadis?

15:16, 18 грудня 2008

А дзеячы ад апазiцыi — быццам тыя партызаны, якiя хаваюцца ў лесе i не здагадваюцца, што страляць даўно перасталi. (https://news.tut.by/politics/124489.html)

Перад беларускай апазіцыяй стаіць вельмі сур’ёзная праблема ці нават дылема, а менавіта, выбар новай стратэгіі, якая будзе адпавядаць новым палітычным рэаліям. Я не хачу ругаць ці крытыкаваць нашу апазіцыю, ёй ужо і так шмат дастаецца ад розных экспертаў і палітолагаў (ці тых, хто сябе лічыць палітолагам), але зараз прыйшлі сапраўды цяжкія часы для беларускіх апазыцыянераў. І так здарылася не таму, што рэжым іх прыціскае (гэта ўжо нармальная сітуацыя), а таму, што Захад распачаў перамовы з афіцыйным Мінскам і самае цікавае ў гэтай гісторыі, што афіцыйны Мінск адгукнуўся! Такім чынам, рэальны дыялог паміж Брюсэлем і Мінскам пачаўся, і адразу ў беларускі урад пачаў крокі па некаторай лібералізацыі, пакуль толькі, канечне, мае месца пакуль “касметычная” лібералізацыя, якая не кранае эканамічныя і палітычныя асновы беларускага рэжыму, але для Еўрапейскага Звязу гэта адназначна-пазітыўныя сігналы! Зараз усё залежыць ад таго, наколькі далёка збіраецца пайсці беларускае кіраўніцтва на чале з прэзідэнтам у рэформах. Запрашаць замежных інфестараў яны ўжо пачалі, праўда ў часы сусветнага эканамічнага крызісу гэта не так ужо і атрымліваецца. Лібералізацыя эканомікі можа пацягнуць за сабой дэмакратызацыю (прынамсі частковую) іншых галін жыцця беларускага грамадства. Праўда. Лібералізацыя адбываецца ў нас не так ужо і адназначна, тыя ўмовы, у якіх апынуліся беларускія прыватныя прадпрымальнікі, не назавеш ліберальнымі. Здаецца, іх у нашай цудоўнай краіне хочуць знішчыць як сацыяльны пласт! Але Захад, не звяртаючы ўвагі на такія дробязі (што для захадных палітыкаў некалькі дзсяткаў тысяч чалавек, якія апынуліся без працы н вуліцы), працягвае буваць мост перамоваў з беларускімі ўлада, не выключаючы ў гэтым удзел апазіцыі.

 

У Беларусі не атрымалася зрабіць “Памаранчавую рэвалюцыю”, думаю, ужо і не атрымаецца. Акрамя таго, Еўрапейскі Звяз не зусім задаволены тымі падзеямі і станам палітычнай сістэмы ва Ўкраіне і ў Грузіі, праўда, рэаліі транзіту ніхто пераскокнуць не можа. Таму ў Беларусі развіваецца іншы, альтэрнатыўны варыянт пераходу ад аўтарытарнай палітычнай сістэмы да больш дэмакратычнай (калі наша сістэма будзе максімальна набліжанай да еўрапейскага варыянту дэмакратыі, цяжка сказаць, думаю, гэта будзе не хутка). Лічу, што апазіцыя павінна змяніць сваё стаўленне да актыўнага дыялогу паміж Брюсэлем і афіцыйным Мінскам і актыўна ўключыцца ў гэты дыялог, пакуль не позна. Акрамя таго, яна павінна адмовіцца ад прыватызацыі ідэі таго, што выключна беларуская апазіцыя можа гарантаваць і спрыяць дэмакратызацыі беларускага грамадства. Сённяшняя рэальнасць такая, што беларускія улады на чале з прэзідэнтам ня ёсць ужо ворагі, але партнёры для дэмакратычнай Еўрапы і гэтую рэчаіснасць неабходна асэнсаваць па-новаму!...