Хав’ер Салана ў Менску!

15:07, 18 лютого 2009

Дачакаліся!

Паводле паведамлення інфармацыйных агенстваў Беларусі, а таксама Міністэрства замежных спраў, 18 лютага, а дакладана сёння, у другой палове дня ў Менск з афіцыйным візітам прыедзе вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па знешняй палітыцы і бяспекі Хав’ер Салана. Як паведаміла прэс-служба Х. Салана, 19 лютага ў вярхоўнага камісара адбудзецца некалькі важных сустрэчаў, у тым ліку з Сяргеем Мартынавым, міністрам замежных спраў, Аляксандрам Мілінкевічам, лідэрам дэмакратычнага руху “За свабоду”, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама з Жаннай Ліцвіной, якая з’яўляецца старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў.  Як бачым, Салана будзе сустракацца як з афіцыйнымі ўладамі, так і з прадстаўнікамі апазіцыі.  

Не магу дачакацца вынікаў гэтага візіту!