Кароль не збіраецца раставацца са сваёй каронай…

19:13, 19 лютого 2009

Наш кароль не жадае танчыць пад дуду апазіцыі і пра гэта было ўрачыста абвешчана падчас сустрэчы з Хаўерам Салана.

“Я б вельмі папрасіў, каб у адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам мы пастараліся выключыць усялякіх пасрэднікаў, асабліва тых, хто недружалюбна ставіцца да нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лютага ў Мінску на сустрэчы з прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза, генеральным сакратаром Савета ЕС Саланам (інфармацыя паводле сайта БелаПАН). 

 Ну вось, Еўразвяз працягвае нам абедзьве рукі, а мы зноў сталі ў позу і не хочам пагаджацца зрабіць крок наперад. Самае непрыемнае ў гэтым тое, што другі раз еўрапейскія палітыкі не дадуць сябе падмануць. Калі гэта гульні беларускага палітычнага кіраўніцтва, то прайграе тут толькі і выключна беларускі народ! Не хацелася б, каб Еўропа зноў выкресліла Беларусь з палітычнай мапы на доўгі час…