Zbigniew Herbert

11:20, 18 березня 2009

Здарылася мне ўчора быць на адкрыцці выставы (выстава па-беларуску гэта выставка па-расейску, не блытаць з тэатрам:), што была прысвечана выбітнаму польскаму паэту Зьбігневу Гэрбэрту.

 

Адкрыццё было дастаткова ўрачыстым, з прадмовамі выступала шмат паважаных гасцей і нават прыехаў пляменнік самога Гэрбэрта, спадар Рафаў. На заканчэнню адбылася рэцэтацыя паэзіі Гэрбэрта на польскай і ўкраінскай мовах… Усё было б цудоўна і атмасфера была б больш прыемная, калі б нахабныя падлеткі без усялякага шацунку да выступоўцаў на заглушалі іх сваімі галасамі і смехам. Але гэта недахоп усіх адкрытых для публікі мерапрыемстваў, бо публіка, як паказвае практыка, бывае вельмі розная! 

Пранікнуцца выставай мне не атрымалася, зашмат было людзей, таму паабяцала сабе, што прыйду іншым разам. З рэшты, выстава будзе дзейнічаць у Палацы Мастацтв да 1 кветня.  Я дастаткова нядаўна пазнаёмілася з паэзіяй Зьбігнева Гэрбэрта, для мяне ён адкрыў іншы свет і іншы вымяр паэзіі. Я больш люблю белыя вершы і нерыфмаваную паэзію, я ў ёй знаходжу больш глыбокі сэнс і асаблівую мелодыю, якой немагчыма не захапляцца. 

Зьбігнеў… Гэрбэрт… паходзіў са старадаўняга ангельскага роду…нарадзіўся ў Львове, дакладней we Lwowie, але быў вымушаны адсюль з’ехаць. Перад наму прадстаўляецца трагедыя творчага чалавека, які кахаў жыццё, кахаў каханне, кахаў чалавека, але самае галоўнае, ЁН КАХАЎ СВОЙ ГОРАД. Ці пакінуў ён гэты горад? Думаю, у душу – ніколі… Ці вяртаўся ён сюды? Пастаянна!  Хоць Гэрбэрт ужо ніколі не наведаў пасляваеннага Львова, ён не пакідаў Львова ніколі. ЁН і ГОРАД крочылі паруч усё яго жыццё, Горад быў натхненнем і музай Паэты, гэта было каханне да самага апошняга дыхання. Можа таму, ужо практычна перад смерцю, вельмі хворы, ён Хацеў Вярнуцца, хацеў вярнуцца сюды назаўсёды, хацеў ляжаць у гэтай зямле…  

Яго сястра прыязджала ў Львоў, які ўжо не быў тым Львовам, яна шукала частку таго гораду, які быў Горадам Паэты, канечне, не знаходзіла яго, расчароўвалася, сумавала, і ад’язджала, каб вярнула зноў… 

Паэт не мог даць Гораду, што жыў у яго душы, памерці ад расчаравання, якое б прынесла сустрэча з пасляваенным Львівам. Гэта быў яго сьвядомы выбар. Ён меў на гэта права, хоць яму было страшна цяжка… гэта адчуваецца ў яго паэзіі. Яна пранікнута Tęsknotą za Lwowem...

 Дзіўна, я таксама пранікаюся гэтым смуткам да Горада, горада, якога ўж няма на мапе свету, але які яшчэ жыве ў душах і сэрцах некаторых людзей, ён мімаволі пасяліўся і ў маёй душы…  

co będzie

kiedy ręce

odpadną od wierszy

 

gdy w innych górach

będę pił suchą wodę

powinno to być obojętne

ale nie jest

 

co stane sie z wierszami

gdy odejdzie oddech

i odrzucona zostanie

łaska głosu

 

czy opuszczę stół

i zejdę w dolinę

gdzie huczy

nowy śmiech

pod ciemnym lasem