Дачакаліся ...

Алена Сідаровіч, 22 червня 200913934

Нарэшце ў Беларусь прыехала з афіцыйным візітам Беніта Ферэра-Вальднер, камісар Еўрапейскага Звяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства. Сёння раніцай 22 чэрвеня Еўракамісар Ферэра-Вальднер распачала свій візіт з сустрэчаў з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія паведамілі пра сапраўдны стан з свабодай слова і правамі чалавека ў Беларусі.

На жаль, як апынулася, “лібералізацыя” застаецца толькі прыгожым словам, і практычна не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Спадарыня Ферэра-Вальднер прыехала ў Беларусь пасля настойлівых запрашэнняў з боку афіцыйнага Мінску.  

Не сакрэт, што апошнім часам адносіны саюзных дзяржаў, Беларусі і Расеі, значна пагоршыліся, апошняй кропкай стала малочная вайна і адмова беларускага кіраўніцтва прыехаць на сесію Арганізацыі Дамовы Калектыўный Бяспекі ў Маскву. Зараз ходзяць чуткі пра наступную газавую вайну паміж Расіяй і Беларуссю.

У прынцыпе, гэта мы ўжо праходзілі, таму не здзіўлюся, калі “чуткі” апынуцца праўдаю. Расія стамілася крэдытаваць беларускі рэжым і беларускую эканоміку, якая ўжо на мяжы развалу, але яшчэ як стары добры конь, цягне сваю лямку… Таму не дзіўна, што беларускія ўлады актыўны шукаюць спонсараў і інвестараў на Захадзе, бо самастойны выжыць у сучасным свеце дзікага капіталізму практычна немагчыма, асабліва такой краіне як мы (без запасаў энергарэсурсаў, з нізкай канкурэнтназдольнасцю беларускіх тавараў і з высокай энаргаёмкасцю прамысловай вытворчасці). 

Падчас прэс-канферэнцыі, Беніта Ферэра-Вальднер дала зразумець, што эканамічнае супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю магчыма толькі з улікам сітуацыі правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці. Таму, мяркую, беларускім уладам не атрымаецца ажыццявіць іх план, сканцэнтравацца выключна на адносінах з ЕЗ у эканамічнай і энэргетычнай сферах і нечапаць пытанне дэмакратызацыі беларускага грамадства. Калі ЕЗ праз эканамічнае супрацоўніцтва змусіць беларускія улады на рэальныя крокі па лібералізацыі і дэмакратызацыі беларускага грамадства, то гэта будзе найбольшая перамога Еўропы і дэмакратычнай супольнасці Беларусі!  На жаль, не ўсё так адназначна, у тым ліку і з ЕЗ. Не усе краіны зацікаўлены ў дэмакратызацыі Беларусі, дакладней, правільна будзе сказаць так, што дэмакратызацыя і супрацоўніцтва нашай краіны з ЕЗ будзе ўсё больш зліць Расею, а псаваць адносіны з Расеяй не жадаюць шмат якія Еўрапейскія краіны. Нават з той прычыны, што Еўропа вельмі залежыць ад расейскіх паставак газу і нафты, а ў будучыні гэтая залежнасць будзе толькі павялічвацца. Таму пытанне будзе Беларусь дэмакратычнай краінай залежыць ад многіх чыннікаў: ад волі беларускага грамадства, беларускіх палітыкаў (афыційных і апазіцыйных), ад Расей і ад ЕЗ.

Не апошнюю ролю ў дэмакратызацыі беларускага грамадства будуць адыгрываць іншыя нашыя суседзі (не толькі Расея). Калі Польшча, Літва і Латвія больш менш вызначыліся са сваім шляхам і палітычным ладам, то палітычныя працэсы на Україне выклікаюць сапраўдны непакой міжнароднай дэмакратычнай супольнасці. Адзінае хачу сказаць, што спадзяюся, гэта перыяд перманентнага палітычнага крызісу Украінскай дзяржавы пройдзе, і вашая краіна зойме пачэснае мейсца сярод еўрапейскіх народаў.    

Вяртаючыся да візіту спадарыні Еўракамісара, трэба адзначыць, што Ферэра-Вальднер абвясціла аб выдзяленні Беларусі 10 млн. еўра на праграму паляпшэнне якасці прадуктаў харчавання. Акрамя таго, адбілася сустрэча з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, галоўнай тэмай якой було супрацоўніцтва ў энэргетычнай сферы.

Візіт Беніты Ферэра-Вальднер мае сур’ёзнае значэнне для нашай краіны, паглядзім, як зменіцца палітычная сітуацыя ў Беларусі, пасля яе візіта. Праўда, прагназаваць што-небудзь сапраўы вельмі цяжка, улічваць неабходна неверагодна шмат чыннікаў. Нават  афіцыйная улада мае свае падводныя плыні (у сэнсе кланы), якія могуць плыць у розных накірунках. Таму трэба зняць ружовыя акуляры і ацэньваць прагматычныя інтарэсы шматлікіх актораў у гэтай “гульне”. Застаецца толькі спадзявацца і разлічваць на лепшае…   

Якщо Ви виявили помилку на цій сторінці, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter
Пропозиції партнерів

Дискусія 4

Для того, щоб залишити коментар, необхідно увійти
  • Андрій 27 листопада 2009, 11:11

    Було цікаво прочитати статтю білоруською мовою. До речі цілком змістовна і головне зрозуміла))) для мене стаття. До речі в плані майбутнього мені особисто ближчі білоруси, а не росіяни. Білорусь не намагається нас вчити, залякувати чи погрожувати. А це вже передумови створення непоганих сусідських відносин.

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • А.С. 23 червня 2009, 16:45

    Стаття для усіх, хто зможа прачытаць, канечне, асабліва для украінцаў, бо, на жаль, хоць мы і суседзі, але я звярнула ўвагу, што няшмат украінцаў ведаюць, што робіцца ў Беларусі. У нас можа не так цікава, як у вас, але таксама сумаваць часу няма!...

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Більше коментарів
Загрузка...
Останні новини
Залиште відгук