Не пра палітыку…

Алена Сідаровіч, 24 лютого 20094707

Сумую, не магу прызвычаіцца, думала, што не буду ні з кім дзяліцца сваімі думкамі, але не вытрымала і вырашыла напісаць!

Ездзіла я напачатку лютага ў Беларусь, прыязджаю назад, уключаю сваё любімае радыё, збіраюся насалоджвацца ранішняй кавай і музыкай з Радыё МАН, а тут мне кажуць, Вы слухаеце Radio for you! Думаю, няўжо памыліла хвалю, падыходжу да магнітафона, гляджу, не ўсё нармальна, 91.10, але грае нейкае іншае радыё. Не разумеючы, што адбываецца, з цяжкім пачуццём на сэрцы, вырашыла слухаць далей, а можа гэта нейкая памылка…

На жаль, гэта ніякая не памылка! Гэта рэчаіснасць! Вельмі непрыемна, калі знікаюць рэчы, якія любіш, да якіх прызвычаіўся і якія лічаш добрымі…

Некалькі год слухала я Радыё Ман, нават падчас вучабы ў Вене, праз інтернет у мяне грала украінскае радыё, не раз мае сябры і знаёмыя смяяліся, што беларуска ў Аўстрыі слухае украінскае радыё. Што ж, глабалізацыя крочыць  сямімільнымі крокамі, калі ў Беларусі няма ніводнай нармальнай радыёстанцыі, а ва Ўкраіне ёсць (дакладней, была), то я выбіраю лепшае!

Але лёс склаўся так, што, як кажуць, хрусь і папалам! Радыё Ман не стала… Мне не цікава, хто каго купіў і якую палітыку праводзяць новыя ўладары, але тое, што радыё стала значна горшым па якасці, гэта беспярэчна. Канечне, гэта выключна мая думка, ну яшчэ некаторых маіх знаёмых, але мне вельмі сумна і непрыемна думаць, што я больш не пачую:  Радыё Ман – музыка твайго бажання!...

Тым больш, што я заўсёды берагла сваё вуха і трымалася далей ад расейскай папсы (горш мабыць, толькі беларуская), а тут проста нейкі парад расейскай музыкі, якая далёка не самая лепшая (некаторыя песні проста ўражваюць сваёй безгустоўнасцю, калі не сказаць больш!). Ужо нават польскай песні і не пачуеш, менш значна стала і ўкраінскамоўнай музыкі, да якой я ўжо прызвычаілася… Не магу прызвычаіць сябе да  Radio for you, хоць і асноўная частка дзіджэеў засталася, але фармат змяніўся і ўжо зусім не тое!

 

Не ведаю, што вы, украінскія друзі, думаеце наконт гэтага, але мне “дійсно погано” ад думкі, што я больш не пачую свайго любімага Радыё МАН.     

Якщо Ви виявили помилку на цій сторінці, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter
Пропозиції партнерів

Дискусія 7

Для того, щоб залишити коментар, необхідно увійти
Загрузка...
Останні новини
Залиште відгук