Асэтынскі прыклад для Беларусі

Ігар Жалткоў, 12 серпня 200813634

Пару тыдняў таму атрымаў ліст ад аднакашніка з Тбілісі, дзе ён з сумам і болем пісаў, што яго забіраюць у войска, як рэзэрвіста, бо “набліжаецца вайна”, але ён як мужчына павінен пайсьці і годна ваяваць за грузінскую зямлю – альбо ў Асэтыі, альбо ў Абхазіі. Я тады ня сьцяміў што і да чаго – якая там вайна, зь якога такога перапуду. Ну і вядома, прафукаў інфармацыю-эксклюзіў.

Навіну пра баі ў Асэтыі  пачуў ужо на львоўскіх канцэртах "Be Free", куды рэдакцыя завітала ў мінулыя выходныя. На іх часьцяком ўзгадавалася Грузія і выказвалася салідарнасьць зь грузінскім народам. Вярнуўшыся дамоў і пачытаўшы рэляцыі ў прэсе, у галаве крыху пачало укладацца што і да чаго.

Першыя думкі - калі Расея змагалася за сваю тэрытарыяльнае адзінства і "мачыла" бандытаў вядома дзе, увесь сьвет жахаўся з таго, што адбывалася, і называў гэта генацыдам.  Тады на тэлеэкранах Эўропы былі такія ж кадры, як зараз на расейскіх каналах. Зараз Расея ізноў "мочыць", але змагаецца ўжо не за сваю цэласнасьць,  а супраць цэласнасьці іншай краіны, называючы дзеяньні грузінскіх войскаў "злачынствамі супраць чалавецтва". Дзіўна, асабліва калі ўзгадаць, што расейскія войскі зрабілі з Грозным і яго жыхарамі ў 1994 годзе. Там быў сапраўдны генацыд і крыві было ў сто разоў болей чым у Цхінвале.

Праблема ўсё ж такі відаць не ў Асэтыі, а ў існаваньні Саакашвілі і яго палітычных мэтах.  Чаму тады Расея бамбіць іншыя гарады Грузіі, чаму зьнішчае інфраструктуру, перш за ўсё нафтаправод "Баку-Джэйхан" і порт Поці праз які азэрбайджанская  і казахстанская  нафта танкерамі ідзе ў Эўропу? Тутака і пакапаўся наш сабачка. Прыўладны беларускі палітоляг Юры Шаўцоў сьцьвярджае, што пасьля гэтай вайны Расея будзе  адзіным пастаўшчыком нафты з Каўказа ў Эўропу і транзытны шлях таксама будзе праходзіць па яе тэрыторыі.  Асабліва пасьля таго, як перад бойкаю на турэцкім адрэзку нафтаправода "Баку-Джэйхан" так сабе "зьнянацку" пачаўся пажар. Гэты нафтаправод нэрваваў Расею ўжо колькі гадоў. Вось  і ўся казачка. Прапаганду РТР ды Першага каналу пакінем для каляпад'ездных пэнсіянэраў.

Што да ахвяраў вайны, то вайна на Каўказе - гэта не вайна ў Эўропе. Мэтады барацьбы за тэрыторыю і за права гаспадарыць на ёй на Каўказе не зьмяняліся стагоддзямі, зьмянялася толькі зброя. Расейскае тэлебачаньне паказвае забітых і параненых у Цхінвале, грузінскае тэлебачаньне дэманструе крывавыя наступствы расейскіх налётаў. Гэта жахліва і балюча, але на жаль людзі на Каўказе ваяваць іначай ня ўмеюць. Стагоддзямі зьнішчаліся цэлыя рады, кланы  і вёскі. У XXI стагоддзі тут мала што зьмянілася.

У Беларусі грамадзяне могуць пачуць выключна расейскую вэрсію падзей з расейскіх каналаў. Краіны СНГ зараз захоўваюць маўчаньне. Некаторыя ня хочуць абвастраць адносіны з Расеяй, некаторыя маюць пад бокам сваіх такіх самых сэпаратыстаў, таму надта асьцярагаюцца дыскусіі ў грамадзтве на тэму самавызначэньня малых народаў і нацыяў. Гэта вядома выклікае раздражненьне ў Расеі, асабліва ў выпадку з Беларусьсю. "Нам вельмі незразумела, чаму ўлады Беларусі захоўваюць сьціплае маўчаньне па сытуацыі ў Паўднёвай Асэтыі", - такую заяву зрабіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. А нам зразумела, бо у Аляксандра Лукашэнкі ёсьць нагода памаўчаць менавіта па прычыне існаваньня патэнцыйна сэпаратысцкага рэгіёну - Палесься.

Можа ўжо мала хто памятае, але на пачатку 90-х у Беларусі існаваў даволі моцны палескі аўтанамісцкі рух, які стаў па словах публіцыста Андрэя Дынько дзівосным прадуктам узаеманакладаньня розных культурных уплываў на рэгіён, што знаходзіцца на сутыку Беларусі, Украіны і Польшчы і па сутнасьці не з'яўляецца ані беларускім ані ўкраінскім, і вядома не польскім.

Пачалося ўсё з утварэньня ў 1988 годзе Грамадcка-культурнага згуртавання "Поліссе", першай арганізацыі, якая прэтэндавала на выражэньне інтарэсаў усяго насельніцтва Берасьцейшчыны й Піншчыны і ставіла на мэце аўтаномнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва.  У 1989 годзе была  заснаваная  газэта  "Збудінне", якая выходзіла  на заходнепалескай (яцвяжскай) мове ў варыянце навукоўца Міколы Шэляговіча. Як прыклад можна прывесьці ўрывак з надрукаванага ў "Збудінні" верша паэта Міколы Мынзара:

 

 "Знов быру былета до Янова
На курjерський бырыстэйський поjізд
Відаю, шо проводныця словом
Знов поліським душу мні напоjіть..."

 

Далей - болей. У 1990 годзе на Заходнепалескай (яцьвязкай) навукова-практычнай канфэрэнцыі 74 паважных і вядомых навукоўца з усяго СССР абвясьцілі права насельніцтва Берасьцейшчыны, Піншчыны, а таксама Паўночнай Валыні й польскага Падляшша на фармаваньне самастойнага этнасу і прызналі палескую мову.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі  пачалі пошукі ідэалягічнага падмурку Палескай (Яцьвязкай) дзяржаўнасьці, а заснавальнік руху Мікола Шэляговіч  пакінуў працу вучонага і пайшоў у палітыку.  Тады і з'явілася Етвызь (Jiтвызь) замест Палесься, а таксам ідэя беларуска-яцьвязкай фэдэрацыі.  Нічога тады з гэтага ня выйшла, да гэтага нэгатыўна паставілася ня толькі  кіраўніцтва Беларусі і дэмакратычныя сілы, але самі палешукі. Як піша той жа Дынько: "Палесьсе як паняцьце культурнае аказалася пахаваным пад Яцвязьзю, паняцьцем палітычным, груба палітычным, няўдала палітычным, бяздарна палітычным, шарлатанскім". Адзінаю прыкметнаю з'яваю на пачатку 90-х гадоў стаў фэстываль песьні "Етвызь", які паціху сканаў у 1996 годзе і  беларусы пачалі забывацца пра яцьвязкі рух і ягоных лідэраў. Але сам прэцэдэнт такога руху пакуль не дае спакойна спаць (Лукашэнка два разы афіцыйна ўзгадваў пра палескі рух), а падчас такіх канфліктаў "шкілет" Палескай аўтаноміі нагадвае пра сябе ў беларускай шафе.

Каму цікавая тэма палескага руху, прапаную пачытаць тут http://languages.miensk.com/Lang_Eu_As_Af/Indoeuropean/Westpalesian/dynko.htm

Якщо Ви виявили помилку на цій сторінці, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter
Пропозиції партнерів

Дискусія 4

Для того, щоб залишити коментар, необхідно увійти
  • WR 14 серпня 2008, 14:53

    Перепрошую за їдкий сарказм мого коментаря. Не стримався :-) Просто Ваша теза виглядає направду смішною. А Ваша відповідь, що поліського сепаратизму нема, але Лукашенко його налякався - не витримує критики. Не такий вже й не адекватний ваш Лукашенка. Конфлікт розгорівся через те, що Лукашенка вирішив витримату паузу щоб набити собі ціну. Росія, як завжди, думала, що Лукашенка прийме позу чего изволите, а ні... Лукашенка зрозумів як ростуть його акції в новій системі протистояння. А якщо протиракетна система буде розміщена в Литві, то росіяни його будуть просто благати :-) І ні до чого тут моє рідне Полісся. Трохи знайомий з білоруською ситуацією, тому такий скептичний ...

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • I.Z. 14 серпня 2008, 13:24

    А вось тое, што украінскі шавінізм пусьціў карані ў інтэлектульных колах (ці нарадзіўся там?) і гэта з'ява пачынае распаўсюджвацца мяне непрыемна зьдзівіў. Я спадзяваўся, што гэта з'явіцца пазней.

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • I.Z. 14 серпня 2008, 13:23

    Праблема ж ня ў тым існуе ці не рэальная небясьпека сепаратызму, а тым што сабе ў галаве напрыдумляла ўлада. Лукашэнка налякаўся палескага руху яшчэ калі быў дэмутатам Вярхўнай Рады Беларусі, а потым кандыдатам у прэзідэнты, бо надта часта сутыкаўся з тым Шэляговічам, таму добра ведае і пра амбіцыі яго і пра планы тычна Палесься. Асэтынская вайна, відаць, выклікала непрыемныя ўспаміны. У рэальнасьці, канешне, сэпаратызм Палесься - гэта фікцыя і наўрад ці знойдуцца хаця некалькі дзясяткаў чалавек, якія іста жадаюць здабыцьця незалежнасьці для Палесься.

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Більше коментарів
Загрузка...
Останні новини
Залиште відгук