Помніць сваё

Ігар Жалткоў, 9 травня 20095986

Была ў мяне ў дзяцінстве адна крыўда. Крыўдзіўся я на бацьку. Бацька адмаўляўся прыйсці ў маю школу і выступіць перад вучнямі са сваімі ўспамінамі з баявой маладосці. У 18 гадоў ён трапіў на фронт адразу пасля кароткіх афіцэрскіх курсаў. Адваяваў, як след, тры гады, а дэмабілізаваўся ажно ў 46-м. У сям'і пра вайну ўзгадвалі рэдка, а пра паходы ў школу да піянэраў нават і мовы не было. "Ня пойду, - рашуча адказваў тата. Няма мне там чаго рабіць". І гэта казаў выкладчык марксізма-ленінізма!

Тлумачэнні, якія я пачуў значна пазней мяне крыху шакавалі. "А пра мне распавядаць? Няма там было пра што казаць вам - кроў, жахі, смерць. Пра што я распавяду? Пра тое, як малады лейтэнант адразу  з вучылішча - то бок, я - атрымаў загад падняць роту з сотні байцоў  чалавек у атаку? Тады ведаеш  як хадзілі ў атаку? У поўны рост, іначай трыбунал.  А загад  жа трэба выконваць. Ну, я падымаю, а сам трасуся як тое лісце, бо жах такі працяў - не перадаць. Пайшло нас хлопцаў сто чалавек на нямецкія кулямёты, вярнулася трыццаць. І ва ўсіх поўныя сподні. Потым спірт прывезлі, каб не так страшна было на кулямёты кідацца. Я ня піў, бо я ж камандзір хлопцы як бэлі. А брат мой, Пецька, што ў адной роце з тым Матросавым быў  штодня піў. Так яны ў апошнюю атаку п'яныя і пайшлі, абодва п'яныя загінулі. Толькі Матрос на амбразуру трапіў, таму героем стаў, а ў Пецькі магіла брацкая. Пра гэта мне расказаць? Дык з партыі выгналі, працы б таксама не было б. З воўчым білетам бы пайшоў, Страшна было сынок, і кроў паўсюдна. Вось ардынарцу майму галаву адарвала ўшчэнт, а я за пяць крокаў стаяў. Твар ў крыві і яго мазгах, гімнасцёрка таксама. Лепей пра гэта не ўзгадваць дый не памятаць увогуле."

Я прагнуў лагічнага заканчэння бацькавых тлумачэнняў. "Дык чаму ж астатнія ходзяць і штосьці ўвесь час распавядаюць?", - пытаюся. "Таму, што з кніжак пачытаюць абы-што і потым пераказваюць. А я гэтага рабіць не буду - няпраўду казаць. Афіцыёз гэта, ніякая не праўда".  Больш мы пра гэта з ім не размаўлялі. Той, хто шмат перажыў на вайне, ад такіх успамінаў асалоды яўна не атрымлівае. Бацька нават фільмы пра забойствы не можа глядзець - няёмку і брыдка яму стае.

Да чаго тут тыя "георгіеўскія" стушкі, якія маскоўскія дзевачкі чапляюць нават на дупу? А вось да чаго.  Калі нас, беларусаў, заклікаюць далучыцца да расейскіх акцыяў, кшталту "Я помню, я горжусь", гэта нам прапануюць замяніць нашу рэальную беларускую гісторыю, наш боль, наш гнеў і нашу памяць на казённы імперскі эрзац  з савецкіх і расейскіх падручнікаў. Якое тут "я помню"?  Нам ласкава прапаноўваюць забыцца на тую грамадзянскую вайну, падчас якой беларусы, палякі, украінцы і нават яўрэі (Галівуд тут нядаўна распавёў адну такую яўрэйскую партызанскую гісторыю) забівалі, палілі і вешалі адзін аднаго. І як дапамагалі ў  гэтым з Масквы па загаду са Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Забыцца пра тысячы тых, хто ўцёк на Захад ад "вызваліцельных" лагераў, куды яны мелі трапіць толькі за тое,  што іх вывезлі на працы ў Нямеччыну. Не ўсё так проста і адназначна ў гэтай вайне для беларуса, не ўсё ўкладаецца ў простую формулу "нашы-немцы", так як у расейцаў. Фашызм - абсалютнае зло, аднак і з Усходу нас мёдам не частавалі.

Я вам так скажу: нам, беларусам, чужога не трэба, аднак, свайго таксама нікому ані грама. Таму мы будзем шанаваць сваю гісторыю, аплакваць ахвяраў, караць здраднікаў і злачынцаў з той страшнай вайны. Мой бацька не згадзіўся замяніць сваю гісторыю на сюжэты з падручніка, "афіцыйна дазволеныя" так бы мовіць. І я не буду мяняць гісторыю свайго народа на чужы эрзац,  таму стужачку тую не начаплю.

Якщо Ви виявили помилку на цій сторінці, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter
Пропозиції партнерів

Дискусія 6

Для того, щоб залишити коментар, необхідно увійти
  • Виктор 23 червня 2010, 08:57

    Об одном юноша забыл написать Именно *** зверствовали и убивали евреев, белорусов. Вермахт старался руки не пачкать. Очень просил Щербицкий, чтобы об этом не сообщали. А зря! Галицаи жгли, грабили, а виноваты русские.

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • євген 12 травня 2009, 13:42

    Все прочитав, все зрозумів. Мій покійний тато, учасник війни, також ніколи нічого не хотів розказувати про війну.Я так думаю, що людина з нормальною психікою розуміла, що вихвалятись там нічим. Ще згаються слова великого росіянина, фронтовика і письменника В.Астафьєва, який казав дивлячись "правдиво-патріотичні" фільми про війну: "Це не моя війна - я воював на іншій".

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Семён Семёныч 11 травня 2009, 22:51

    Напиши ещё по-грузински, тогда все точно прочитают и поймут.

    відповісти цитувати поскаржитись

  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Набридло вводити код – увійдіть через профіль у соцмережі
    Оновити
  • Більше коментарів
Загрузка...
Останні новини
Залиште відгук