Расейская цукерка для беларускай эканомікі
Сёння, 5 сакавіка, на паседжанні прэзідыўма Урада Расеі, прам’ер-міністр У. Пуцін падпісаў пастанову аб наданні Беларусі крэдыта ў 500 млн. даляраў. (паводле tut.by)
"По просьбе белорусской стороны мы приняли решение, и сегодня я подписал соответствующее постановление правительства. Мы предоставляем Беларуси еще один кредит — полмиллиарда долларов. Прошу Министерство финансов оперативно выполнить это решение", — словы Пуціна паводле расейскіх інфармацыйных агенстваў.
Так, беларуская эканоміка яшчэ не перастала карміцца расейскімі крэдытамі, якія даюцца нам на ільготных умовах. Дзяржаўны крэдыт Расей прадастаўляецца нам на 15 год па стаўцы Libor плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай выплаты асноўнай пазыкі на цэлых пяць год. Адным словам, зараз беларускі ўрад бярэ грошы, якія будуць сплачваць ужо іншыя людзі, якія прыйдуць кіраваць краінай. Праўда, тут існуе два варыянта. Ці вышэйшае кіраўніцтва краіны ўпэўнена, што будзе ачальваць беларускі народ яшчэ як мінімум 10 год, ці яно абсалютна не турбуецца, якім чынам будуць выконвацца абавязкі перад Расняй па выплаце крэдытаў. У прынцыпе, вылачваць крэдыты будзе вядома насельніцтва Беларусі, але ці вытрымае наша эканоміка і ў якім яна будзе стане без інвестыцый і рэформаў праз яшчэ 5 год??! Гэта цікавае пытанне, на якое не спяшаюцца адказваць дзяржаўныя эканамісты і чыноўнікі.
Ёсць яшчэ адно пытанне, за што нам Расей дае гэтыя крэдыты? За палітычную лаяльнасць? Вядома, што пытанне прызнання нашай рэспублікай Паўднёвай Асетыі і Абхазіі як ніколі актуальна сёння. Беларускі рэжым балансуе на вельмі тонкай мяжы, з аднаго боку Расей, з патрабаваннем прызнаць Каўказскія рэспублікі, з іншага – Еўразвяз, з якія афіцыйны Мінск пачаў крохкі дыялог. Нябачная вайна разгарнулася паміж Масквой і Брюсэлем за Мінск, кожны выкарыстоўвае палітыку “кнута і перніка”, каб схіліць беларускі рэжым на свій бок. Хто пераможа? Той, хто запрапануе больш і на лепшых умовах?
Здаецца, зараз Беларусь перажывае лёсавырашальны перыяд. Які будзе выбар афіцыйнага Мінску, ці будзе ён адпавядаць нацыянальным інтарэсам усяго беларускага народа, ці інтарэсам вузкага кіруючага кола? Думаю, хутка мы пачуем адказ…